24.06.2022

Праграма лаяльнасці «Экспрэс»

Правілы Праграмы «Экспрэс»

1. Тэрміны і азначэнні

1.1. Банк – ААТ «ААБ Беларусбанк».

1.2. БЧ – дзяржаўнае аб'яднанне «Беларуская чыгунка».

1.3. Картка – асабістая дэбетавая плацежная картка банка.

1.4. Картачны прадукт – карткі, аформленыя ў рамках Клубаў[1] «Карт-Бланш».

1.5. Кліент – абслугоўваемая банкам фізічная асоба (рэзідэнт Рэспублікі Беларусь), якая заключыла з банкам дагавор аб выкарыстанні карткі.

1.6. Праграма «Экспрэс» (далей – Праграма) – сумесная праграма лаяльнасці банка і БЧ, накіраваная на стымуляванне безнаяўных аперацый аплаты праязных дакументаў (білетаў), замоўленых на сайце БЧ, якая ажыццяўляецца з выкарыстаннем картак банка, шляхам выплаты на рахунак кліента грашовых сродкаў у якасці ўзнагароджання.

1.7. Сайт банка – карпаратыўны сайт банка (www.asb.by).

1.8. Сайт БЧ – інтэрнэт-рэсурсы дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» (http://pass.rw.by, мабільны дадатак «БЧ.Мой поезд»).

1.9. Рахунак – бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак, доступ да якога можа быць забяспечаны пры выкарыстанні дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі.

1.10. Удзельнік Праграмы – кліент, які з'яўляецца трымальнікам карткі, аформленай у рамках картачнага прадукта, па аперацыях з выкарыстаннем якога банкам выконваецца налічэнне і выплата бонуса.

2. Агульныя палажэнні

2.1. Правілы Праграмы «Экспрэс» (далей – Правілы) вызначаюць умовы і парадак разліку і выплаты банкам грашовых сродкаў у якасці ўзнагароджання за ажыццяўленне ўдзельнікамі Праграмы з выкарыстаннем картак і/або іх рэквізітаў безнаяўных аперацый аплаты праязных дакументаў (білетаў), замоўленых на сайце БЧ (далей – бонус).

2.2. Правілы размяшчаюцца:

на сайце банка;

у сістэме Інтэрнэт-банкінг банка;

на сайце БЧ.

2.3. На сайце банка размяшчаюцца ўмовы налічэння і выплаты бонуса:

пералік картачных прадуктаў, па аперацыях, з выкарыстаннем якіх выконваецца налічэнне і выплата банкам бонуса;

памеры бонуса;

пералік безнаяўных аперацый, якія ўлічваюцца пры разліку бонуса;

мінімальная сума адной безнаяўнай расходнай аперацыі;

максімальная сума выплаты за пэўны перыяд;

тэрміны выплаты бонуса;

інфармацыя аб змяненні і/або спыненні дзеяння Праграмы.

2.4. Банк мае права ў аднабаковым парадку змяняць Правілы ўдзелу ў Праграме і/або спыніць дзеянне Праграмы.

Аб дадзеных змяненнях і/або спыненні дзеяння Праграмы банк інфармуе ўдзельнікаў Праграмы шляхам размяшчэння адпаведнай інфармацыі на сайце банка.

2.5. Кліент абавязваецца не злоўжываць магчымасцямі, якія прадстаўляюцца Праграмай, для штучнага (па меркаванні банка) завышэння атрыманага ў рамках Праграмы даходу.

У выпадку выяўлення злоўжыванняў, названых у частцы першай дадзенага пункта, банк пакідае за сабой права адмовіць кліенту ў выплаце бонуса ў рамках Праграмы, а таксама без папярэдняга апавяшчэння кліента прыпыніць яму налічэнне бонуса, у тым ліку на пастаяннай аснове.

3. Парадак налічэння бонуса

3.1. Разлік бонуса ажыццяўляецца ад сумы кожнай расходнай безнаяўнай аперацыі за вылікам сумы аперацыі адмены або вяртання пакупкі (пры наяўнасці), якія адлюстраваны па рахунку кліента ў справаздачным месяцы.

Расходныя безнаяўныя аперацыі, здзейсненыя ў справаздачным месяцы, але адлюстраваныя па рахунку ў месяцы, наступным за справаздачным, у разлік для налічэння бонуса прымаюцца ў месяцы іх адлюстравання па рахунку кліента на ўмовах, якія дзейнічаюць у месяцы адлюстравання аперацый.

3.2. Падаткаабкладанне сумы бонуса ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым падатковым заканадаўствам[2].

3.3. У апошні рабочы дзень месяца сума бонуса, а таксама сума падаходнага падатку адлюстроўваюцца па рахунку кліента, па якім адлюстраваны аперацыі, якія сталі падставай для налічэння бонуса.

Утрыманая сума падаходнага падатку пералічваецца банкам у бюджэт.

3.4. Налічэнне бонуса не выконваецца ў выпадку:

спынення Праграмы па рашэнні банка, у тым ліку па расходных безнаяўных аперацыях, здзейсненых і/або адлюстраваных па рахунку кліента пасля даты спынення Праграмы;

закрыцця Удзельнікам Праграмы рахунка да наступлення тэрміну, устаноўленага Праграмай для разліку налічэння банкам бонуса. Разлік і выплата бонуса па такім рахунку, як за справаздачны месяц, так і за перыяд з пачатку бягучага месяца на дату закрыцця рахунку банкам не ажыццяўляецца (кампенсацыя не выконваецца).

 

Пералік картачных прадуктаў

Памер бонуса

Мінімальная сума адной безнаяўнай аперацыі

Максімальная сума бонуса ў месяц

Адлюстраванне бонуса па рахунку

Клуб «Карт-бланш»

5%

50,00 бел.руб.

20,00 бел.руб.

Апошні рабочы дзень месяца

Клуб «Персона»

(па картках аформленых да 19.09.2023)

 

[1] Клуб – комплексны прадукт банка, у рамках якога выпускаецца картка і прадастаўляецца комплекс дадатковых сэрвісаў і паслуг.


[2] У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2014 г. № 493 «Аб развіцці безнаяўных разлікаў» у перыяд да 1 студзеня 2026г. грашовыя сродкі, што выплачваюцца фізічным асобам у якасці ўзнагароджання за здзяйсненне імі з выкарыстаннем картак і/або іх рэквізітаў безнаяўнай аплаты тавараў (работ, паслуг), не абкладаюцца падаходным падаткам, але не звыш 2% ад сумы такой аперацыі.




Пачатак работы з даведкай
2.Скарыстайцеся бакавым меню даведкі

Праглядзіце даведачныя рубрыкі сэрвісу БЧ, якія выдзелены ў бакавым меню. Рубрыкі маюць укладзенасць (падрубрыкі) для больш выразнага cтруктуравання інфармацыі

3.Выкарыстоўвайце пошукавы радок

Хуткі пошук інфармацыйных артыкулаў па ключавых словах. Напрыклад, веласіпед

4.Звярніцеся ў Кантакт-цэнтр БЧ

Калі Вы не змаглі знайсці неабходную Вам інфармацыю ў даведцы, напішыце электроннае паведамленне або пазваніце па нумары 105 beltelecom mts  velcom  life

  • Браніраванне білетаў па тэлефоне 105 beltelecom mts velcom life (кругласутачна).
  • Служба падтрымкі пасажыраў Беларускай чыгункі па тэлефоне 151 beltelecom mts velcom life (кругласутачна), электронны адрас brail@rw.by
  • Даведачныя паслугі для асоб з парушэннем слыху skype Мінск, Гродна, Гомель
  • Падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне (+375 222) 39 25 47

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць
Даведачныя паслугі для асоб з парушэннем слыху skype Мінск, Гродна, Гомель
Падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне (+375 222) 39 25 47