З 30 красавіка 2021 года ў штодзённы зварот прызначаны дзве пары новых хуткасных міжнародных цягнікоў № 717/722 і № 721/718 Масква-Мінск-Масква фарміравання ААТ «РЖД», якія абслугоўваюцца саставамі «Ластаўка» ў пяцівагонным выкананні ў камплектацыі «Прэміум».
Пасажырам прапанаваны 3 класа абслугоўвання:
бізнес-клас (спецыяльна выдзеленая зона ў вагоне № 5, месца №№ 101-112), кошт праезду па маршруце Мінск-Масква, а таксама ў адваротным напрамку на месцах бізнес-класа складае BYN 136,14. У пералік дадатковых сэрвісаў для пасажыраў дадзенага класа ўваходзіць рацыён гарантаванага харчавання (халодныя закускі, гарачыя стравы, кандытарскія вырабы і напоі), дарожны набор (тапкі, ражок для абутку, маска на вочы, сурвэткі для абутку), камплект друкаванай прадукцыі (карпаратыўны часопіс, газеты).;
эканомклас (вагоны № 2-5) кошт праезду па маршруце Мінск-Масква, а таксама ў адваротным напрамку складае BYN 50,21. Дадатковай паслугай з'яўляецца доступ да мультымедыйнага парталу «Спадарожнік», плата за які ўключана ў кошт білета. Інфармацыйна-забаўляльная сістэма змяшчае відэакантэнт, друкаваныя выданні, аўдыёкніжкі і музычныя творы;
базавы клас (вагон № 1), кошт праезду па маршруце Мінск-Масква, а таксама ў адваротным напрамку складае BYN 49,38.
У цягніку маецца магчымасць перавозкі асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
Пасажырам, жадаючым ажыццявіць паездку з пакаёвымі жывёламі (сабакамі, кошкамі, птушкамі), рэкамендуецца набываць праязныя дакументы ў вагон № 1.
У адпаведнасці з нормамі §3 артыкула 13 дадатку да ОП СМПС, пасажыр мае права правозіць пры сабе пакаёвых жывёл (сабак, кошак, птушак), пры наяўнасці адпаведных ветэрынарных дакументаў, у спецыяльнай тары (пераносцы) у кошт нормы ручной паклажы на месцах, прызначаных для размяшчэння ручной паклажы.
Усе пасажыры цягніка маюць магчымасць дадаткова набыць чайную прадукцыю і тавары на працягу ўсёй дарогі за безнаяўны разлік па банкаўскіх картах міжнародных плацежных сістэм і наяўны разлік у расійскіх рублях.
Цягнік абсталяваны сістэмай кандыцыянавання паветра. У салоне ўстаноўлены кулеры з пітной вадой, маюцца разеткі для зарадкі мабільных прылад.



