Афармленне праезду для арганізаваных груп пасажыраў

У адпаведнасці з Парадкам (па-руску) арганізацыі перавозак арганізаваных груп пасажыраў цягнікамі рэгіянальных, міжрэгіянальных і міжнародных ліній на Беларускай чыгунцы:

1.3. Арганізаванай групай пасажыраў (далей — АГП) лічыцца група колькасцю не менш за 10 чалавек, перавозка якой ажыццяўляецца на падставе папярэдняй заяўкі фізічнай або юрыдычнай асобы. Група пасажыраў павінна рухацца па адным маршруце ў адным цягніку. Магчымы праезд у вагонах рознай катэгорыі (класа).

Пры вызначэнні колькасці складу АГП, якая рухаецца у міжнародных зносінах, дзіця, якое находзіцца ў складзе дадзенай групы з заняткам месца, прымаецца за аднаго дарослага ўдзельніка групы. Дзецям, якія ідуць у складзе групы па дзіцячым тарыфе, скiдкі не даюцца.

1.4. Перавозка АГП ажыццяўляецца па папярэдніх заяўках юрыдычных або фізічных асоб (далей — Заказчык).

2.1. Прыём заявак для арганізацыі перавозкі АГП ажыццяўляецца ў пунктах продажу праязных дакументаў (білетаў), спіс якіх размешчаны на карпаратыўныс сайце Беларускай чыгункі з указаннем адрасоў і часу працы.

2.2. Прыём заявак для перавозкі АГП ўпаўнаважаным работнікам аддзялення чыгункі праводзiцца пры наяўнасці свабодных месцаў не раней чым за 45 сутак да адпраўлення цягніка.

2.3. Заўкі на арганізацыю перевозкі АГП прымаюцца:

  • ад юрыдычных асоб толькі пры наяўнасці подпісу кіраўніка, заверанай пячаткай. У заяўцы ўказваюцца: назва арганізацыі, юрыдычны адрас, разліковы рахунак, рэквізіты абслугоўваючага банка, гарантыя аплаты перавозкі, колькасць месцаў, клас і тып вагонаў, дата і жаданы час адпраўлення/прыбыцця, станцыі адпраўлення, прызначэння;
  • ад фізичных асоб – па форме заяўкі,  прыведзеннай у дадатку 1 да Парадку (па-руску).

2.4. Аддзяленне дарогі пры немагчымасці рэалізацыі заяўкі ў момант звароту на працягу 5 рабочых дзён паведамляе Замоўца аб выніках разгляду заяўкі на перавозку АГП.

3.3. Пры браніраванні месцаў праязныя дакументы неабходна аплаціць і аформіць на працягу 5 сутак.

Пры браніраванні месцаў менш чым за 5 сутак да адпраўлення цягніка афармленне праязных дакументаў праводзiцца на наступныя суткі (для безнаяўнага віду разлікаў — акрамя выхадных дзён).

3.4. Калі ва ўстаноўленыя тэрміны забраніраваныя месцы не былі выкуплены, яны вяртаюцца ў свабодны продаж у АСК «Экспрэс».

3.5. Пры падачы групавых заявак на браніраванне месцаў у рэгулярных пасажырскіх цягніках бярэцца тарыф за кожнае заказанае месца, усталяваны ў адпаведнасці з заканадаўствам. У выпадку адмовы ад выдзеленых месцаў гэты тарыф не вяртаецца.

3.6. Афармленне праезду АГП робiцца на адным бланку праязнога дакумента, аформленага на імя кіраўніка групы ў кожны вагон. Пры гэтым выконваецца афармленне не больш за тры праязныя дакументы на асобныя месцы, у т. л. абавязковы праязны дакумент асобна на кіраўніка групы.

3.7. Аплата праезду АГП у рэгулярных цягніках ў краіны СНД і Балтыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з раздзелам 5 МДПТ (па-руску) з групавой скідкай ад агульнага кошту праезду ў залежнасці ад колькасці чалавек у групе і адлегласці перавозкі.

Кошт праязных дакументаў (білетаў і плацкарты) для праезду АГП у цягніках рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній вызначаецца без прымянення групавых скідак па тарыфах адпаведнага класа вагона і тыпу рухомага саставу.

Скідкі пры праездзе ў складзе групы


Ці быў карысны артыкул?
0% карыстальнікі лічаць гэты артыкул карысным
Вам неабходна дадатковая інфармацыя?
Калі Вы не змаглі знайсці неабходную Вам інфармацыю, напішыце нам або звярніцеся ў Кантакт-цэнтр Беларускай чыгункі па тэлефоне 105 beltelecom mts  velcom  life (кругласутачна). Пералік пытанняў, па якіх магчыма звярнуцца да работнікаў Кантакт-цэнтра
Пачатак работы з даведкай
2.Скарыстайцеся бакавым меню даведкі

Праглядзіце даведачныя рубрыкі сэрвісу БЧ, якія выдзелены ў бакавым меню. Рубрыкі маюць укладзенасць (падрубрыкі) для больш выразнага cтруктуравання інфармацыі

3.Выкарыстоўвайце пошукавы радок

Хуткі пошук інфармацыйных артыкулаў па ключавых словах. Напрыклад, веласіпед

4.Звярніцеся ў Кантакт-цэнтр БЧ

Калі Вы не змаглі знайсці неабходную Вам інфармацыю ў даведцы, напішыце электроннае паведамленне або пазваніце па нумары 105 beltelecom mts  velcom  life

  • Браніраванне білетаў па тэлефоне 105 beltelecom mts velcom life (кругласутачна).
  • Служба падтрымкі пасажыраў Беларускай чыгункі па тэлефоне 151 beltelecom mts velcom life (кругласутачна), электронны адрас brail@rw.by
  • Даведачныя паслугі для асоб з парушэннем слыху skype Мінск, Гродна, Гомель
  • Падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне (+375 222) 39 25 47

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць
Даведачныя паслугі для асоб з парушэннем слыху skype Мінск, Гродна, Гомель
Падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне (+375 222) 39 25 47