Вакзал станцыі Калінкавічы

Вакзал станцыі Калінкавічы

  Пералік паслуг/Размяшчэнне Кантактныя даныя

Прадастаўленне бесправаднога доступу ў інтэрнэт (Wi-Fi)

Бясплатны і безлімітны доступ пасля аўтарызацыі.

Зона пакрыцця Wi-Fi (сетка BelRW_Wi-Fi):

Парадак дзеянняў, неабходных для падключэння да сеткі інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi.(па-руску)
Парадак карыстання Wi-Fi
прапісаны ў пагадненні, азнаёміцца з якім спажывец можа непасрэдна на партале аўтарызацыі да атрымання кода аўтарызацыі. Без пацверджання згоды з умовамі Карыстальніцкага пагаднення карыстацца сеткай Wi-Fi немагчыма.

вул. Кастрычніцкая, д. 30
  • зала чакання;
  • касавая зала;

Чыгуначныя касы

афармленне, пераафармленне, вяртанне праязных дакументаў на цягнікі з нумараванымі месцамі;

афармленне праязных дакументаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі;
 
прыём групавых заявак на рэзерваванне месцаў у цягніках з наступным афармленнем;

афармленне праязных дакументаў па безнаяўным разліку;
тэл. (+375 2345) 95 7 29 (па працоўных днях з 08.00 да 17.00);

Прадастаўленне даведачнай інфармацыі

відэатэрмінал

кругласутачна;

Камеры захоўвання

захоўванне ручной паклажы ў стацыянарнай камеры захоўвання;захоўванне буйнагабарытных рэчаў і прадметаў, якія не адносяцца да ручной паклажы;

Кошт паслуг

тэл. (+375 2345) 95 4 29 (кругласутачна);

Аказанне першай медыцынскай дапамогі

 

тэл. (+375 2345) 95 5 23, (кругласутачна);

Зарадка сотавых тэлефонаў, ноўтбукаў, планшэтаў

ажыццяўленне зарадкі прылад на бясплатнай аснове.


(кругласутачна)

Паслугі іншых арганізацый
Назва паслугі Размяшчэнне
Грамадскае харчаванне  
Аптэка  
Грамадскія прыбіральні  

 


Прадастаўленне даведачнай інфармацыі тэл. 105 (РУП «Белтэлекам», УП «Велком», СТАА «МТС», ЗАТ «БеСТ») (кругласутачна)
Начальнік вакзала тэл. (+375 234) 59 52 53
Дзяжурны памочнік начальніка вакзала тэл. (+375 234) 59 54 29, (+375 29) 296 07 56 (МТС)
Афармленне білетаў па безнаяўным разліку тэл. (+375 234) 59 57 29

Кантакт-цэнтр Беларускай чыгункі працуе ў кругласутачным рэжыме без выхадных дзён па тэлефонах:

(+375 222) 39 25 47 Белтэлекам
(+375 29) 739 25 47 МТС
(+375 25) 739 25 47 Life
(+375 29) 659 25 47 Velcom
і на электронны адрас brail@rw.by.

Белтэлекам (+375 234) 59 54 29, (+375 29) 296 07 56 (МТС) — дзяжурны памочнік начальніка вакзала станцыі Калінкавічы.

Пашпарт даступнасці вакзала станцыі Калінкавічы
Даступнасць Пашпарт даступнасці вакзала станцыі Калінкавічы Пашпарт даступнасці вакзала станцыі Калінкавічы Пашпарт даступнасці вакзала станцыі Калінкавічы Пашпарт даступнасці вакзала станцыі Калінкавічы Ацэнка даступнасці
Прывакзальная плошча
Даступнасць поўная. Шырыня пуцей руху не менш 2-х метраў, на ўсім пуці руху маецца прастор для развароту.
Паркоўкі
Даступнасць поўная. Маецца бясплатная аўтастаянка ля ўваходу ў вакзал.
Пуці руху
Даступнасць поўная. Шырыня пуцей руху не менш 2-х метраў, на ўсім пуці руху маецца прастор для развароту. Уваходы ў вакзал размешчаны на адным узроўні. Для зручнасці пасажыраў ля ўваходаў знаходзяцца пандусы з поручнямі.
Платформы
Даступнасць поўная. Шырыня пуцей руху не менш 2-х метраў, на ўсім пуці руху маецца прастор для развароту. Вакзал аднаўзроўневы.
Інфармацыя і навігацыя
Даступнасць частковая. Для інфармавання пасажыраў выкарыстоўваюцца тэхнічныя сродкі арыентавання, у тым ліку светлавыя, электронныя табло, піктаграмы, інфармацыя даводзіцца па гучнай сувязі.
Касы
Даступнасць частковая.
Камеры захоўвання
Даступнасць частковая.
Залы чакання
Даступнасць поўная.
Туалетныя пакоі
Даступнасць поўная. Маецца спецыяльна абсталяваны туалетны пакой у памяшканні платнага туалета.
— поўная даступнасць
— частковая даступнасць

Усе работнікі вакзала прымаюць належныя меры для забеспячэння магчымасці інвалідам карыстання паслугамі чыгуначнага транспарту, як да адпраўлення цягніка, так і пасля яго прыбыцця.

Права ільготнага альбо бясплатнага праезду ў цягніках прадастаўляецца інваліду і асобе, якая яго суправаджае, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Прыём інвалідаў, іх законных прадстаўнікоў або суправаджаючых асоб па пытаннях карыстання паслугамі чыгуначнага транспарту ажыцяўляецца па-за чаргой начальнікам вакзала. У перыяд, калі начальнік вакзала адсутнічае, прыём вышэйзгаданых грамадзян і магчымасць вырашэння пытанняў забяспечвае дзяжурны памочнік начальніка вакзала, старшы білетны касір. Пры звароце інваліда або яго прадстаўніка да любога работніку вакзала, апошні неадкладна выклікае дзяжурнага памочніка начальніка вакзала для аказання дапамогі.

Паслугі для пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі на вакзале станцыі Калінкавічы

Пры неабходнасці афармленне праезду інваліду-калясачніку ажыцяўляецца праз работнікаў вакзала. Асоба, адказная за аформлены праезд інваліда, прызначаецца распараджэннем начальніка вакзала ці дзяжурнага памочніка начальніка вакзала.

Для пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі афармляюцца праязныя дакументы на ніжнія месцы ў вагонах з месцамі для ляжання. Пры афармленні дакументаў ўлічваюцца пажаданні інваліда да месцаў размяшчэння ў вагоне з мэтай прадастаўлення найбольш зручных умоў праезду.

Калі інваліду неабходна дапамога пры пасадцы ў вагон, ён папярэджвае аб гэтым начальніка вакзала ці дзяжурнага памочніка начальніка вакзала асабіста, па тэлефоне або ў пісьмовай форме, а таксама павінен вусна пацвердзіць гэтую інфармацыю ў дзень адпраўлення. Калі аналагічная дапамога неабходная і пры высадцы, супрацоўнікі пункта, на якім ажыцяўлялася афармленне праезду інваліду (або сам інвалід), інфармуюць пра гэта станцыю прызначэння пасажыра з выкарыстаннем службовага тэлеграфа або з выкарыстаннем іншых тэхнічных сродкаў. Начальнік вакзала ці дзяжурны памочнік начальніка вакзала арганізуюць неабходную дапамогу з прыцягненнем работнікаў вакзала.

Асобы, якія перасоўваюцца ў інвалідных калясках, па заяве могуць атрымаць месца ў спецыяльным вагоне, прызначаным для перавозкі пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці ажыцяўляецца прычэпка названага вагона для наступнай пасадкі інваліда ў цягнік і яго размяшчэння ў спецыялізаваным купэ.

Пісьмовыя заявы на перавозку інваліда-калясачніка ў спецыяльным вагоне прымаюцца начальнікам вакзала ў перыяд ад 45 да 5 сутак да адпраўлення цягніка. У заяве ўказваецца прозвішча, імя і імя па бацьку пасажыра, дата і час адпраўлення, адрас месца пражывання і кантактны нумар тэлефона. Пры неабходнасці варта таксама пазначыць неабходнасць аказання дапамогі ва ўздыме і апусканні каляскі ў/з вагона, а таксама у суправаджэнні па тэрыторыі вакзалу.

На працягу 15 сутак з моманту атрымання заяўкі, але не пазней двух сутак да адпраўлення цягніка, пасажыра паведамляюць пра магчымасць прычэпкі спецыяльнага вагона. У выпадку адсутнасці спецыяльнага вагона, напрыклад, калі на адну дату паступае некалькі заяў, пасажыру прапануецца перанесці дату паездкі альбо прытрымлівацца ў купэйным вагоне цягніка.

Пры атрыманні звестак аб выкананні заяўкі начальнік вакзала альбо ліцо ім ўпаўнаважанае (дзяжурны памочнік начальніка вакзала, старшы білетны касір) паведамляюць пасажыра. Арганізуецца афармленне праезду.

Для асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі з усходняга і заходняга боку вакзала абсталяваны пандусы для ўздыму на перон і ў будынак вакзалу. З заходняга боку вакзала абсталяваны пандус для маламабільных груп насельніцтва, які злучае аўтобусны прыпынак з пасадкавай платформай (перонам).

Пачатак работы з даведкай
2.Скарыстайцеся бакавым меню даведкі

Праглядзіце даведачныя рубрыкі сэрвісу БЧ, якія выдзелены ў бакавым меню. Рубрыкі маюць укладзенасць (падрубрыкі) для больш выразнага cтруктуравання інфармацыі

3.Выкарыстоўвайце пошукавы радок

Хуткі пошук інфармацыйных артыкулаў па ключавых словах. Напрыклад, веласіпед

4.Звярніцеся ў Кантакт-цэнтр БЧ

Калі Вы не змаглі знайсці неабходную Вам інфармацыю ў даведцы, напішыце электроннае паведамленне або пазваніце па нумары 105 beltelecom mts  velcom  life

  • Браніраванне білетаў па тэлефоне 105 beltelecom mts velcom life (кругласутачна).
  • Служба падтрымкі пасажыраў Беларускай чыгункі па тэлефоне 151 beltelecom mts velcom life (кругласутачна), электронны адрас brail@rw.by
  • Даведачныя паслугі для асоб з парушэннем слыху skype Мінск, Гродна, Гомель
  • Падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне (+375 222) 39 25 47

Даведачныя паслугі для асоб з парушэннем слыху skype Мінск, Гродна, Гомель
Падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне (+375 222) 39 25 47