Вакзал станцыі Мінск-Пасажырскі
1. Выказана прэтэнзія аб назойлівых паводзінах таксістаў на тэрыторыі вакзала
У мэтах урэгулявання сітуацыі, якая склалася, інфармацыя накіравана пісьмом для прапрацоўкі ў Мінскі аддзел унутраных спраў на транспарце.
2. Звернута ўвага на незаконную дзейнасць па абмене валют каля кас "Беларусбанка" на цокальным паверсе вакзала
У мэтах урэгулявання сітуацыі, якая склалася, інфармацыя накіравана пісьмом для прапрацоўкі ў Мінскі аддзел унутраных спраў на транспарце.
3. Выказана прэтэнзія на значную колькасць асоб, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення, у сувязі з наяўнасцю на вакзале кругласутачнага продажу алкаголю
У мэтах урэгулявання сітуацыі, якая склалася, інфармацыя накіравана пісьмом для прапрацоўкі ў Мінскі аддзел унутраных спраў на транспарце.
4. Выказана прэтэнзія на назойлівае прыставанне асоб цыганскай народнасці на тэрыторыі вакзала і ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа Мінск-Барысаў
У мэтах урэгулявання сітуацыі, якая склалася, інфармацыя накіравана пісьмом для прапрацоўкі ў Мінскі аддзел унутраных спраў на транспарце.
Вакзал станцыі Орша-Цэнтральная
5. Незадаволенасць адменай цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа ў зносінах Орша – Магілёў
Памеры руху цягнікоў на ўчастку Орша – Магілёў адпавядаюць пасажырапатоку, які складваецца, і прызначэнне дадатковых цягнікоў не плануецца.
6. Прапанова па ўнясенні кошту наведвання туалета на вакзале ў праязны дакумент
Дадзенае пытанне прапрацоўвалася і раней, аднак у сувязі з тым, што пераважная большасць санітарных памяшканняў на вакзалах Беларускай чыгункі арандуюцца іншымі камерцыйнымі арганізацыямі і ўлічваючы значныя эксплуатацыйныя выдаткі на іх утрыманне, рэалізацыя дадзенай ініцыятывы не разглядаецца.
Вакзал станцыі Баранавічы-Палескія
7. Прызначыць цягнік рэгіянальных ліній эканомкласа № 6066/6065 у зносінах Ліда – Беняконе, замест № 6068/6067
На жаль, з улікам пасажырапатоку, які склаўся, і наяўнасці альтэрнатыўных варыянтаў праезду рэалізацыя гэтай прапановы не разглядаецца
8. Прызначыць дадатковы цягнік рэгіянальных ліній эканомкласа у зносінах Баранавічы – Ліда, адпраўленнем з Баранавіч каля 12:00 (па 5, 6, 7 днях)
Памеры руху цягнікоў на ўчастку Баранавічы – Ліда адпавядаюць пасажырапатоку, які складваецца, і прызначэнне дадатковых цягнікоў не плануецца.
Вакзал станцыі Гродна
9. Карэкціроўка раскладу руху аўтобусаў у зносінах Гродна – Настаўнік з увязкай прыбыцця і адпраўлення цягнікоў па станцыі Парэчча
Пытанне карэкціроўкі раскладу аўтобусаў не адносіцца да кампетэнцыі Беларускай чыгункі. Тым не менш, гэтае пытанне будзе дадаткова прапрацавана сумесна з мясцовымі органамі выканаўчай улады.
10. Захаванне чыгуначных зносін Гродна – Настаўнік
Прызначэнне цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа ў зносінах Гродна – Настаўнік не плануецца з прычыны наяўнасці рэгулярных аўтобусных зносін на гэтым кірунку.
Раней у цягніках фарміравання Беларускай чыгункі была рэалізавана гэта прапанова, на жаль, у выніку аналізу зафіксавана нізкая эфектыўнасць выкарыстання прапанаваных пасадачных месцаў і недастатковая запатрабаванасць дадзенага сэрвісу сярод пасажыраў. Дадзеная ініцыятыва прызнана немэтазгоднай і не эфектыўнай11. Разгледзець магчымасць арганізацыі курсіравання цягнікоў з купэ, падзеленых па палавой прымеце
Вакзал станцыі Брэст-Цэнтральны
12. Прапанавана разгледзець пытанне пераносу п. п. Батча ў непасрэдную блізкасць да пераезду аўтамабільнай дарогі Н-136 в. Вялікія Якаўчыцы – в. Залучча.
У цяперашні час прыпыначны пункт Батча размешчаны ў адпаведнасці з патрабаваннямі рэгламентуючых нарматыўных тэхнічных дакументаў. Прапанаваная ініцыятыва пагаршае транспартнае абслугоўванне населеных пунктаў, якія прылягаюць да яго.
Вакзал станцыі Гомель
Пытанне карэкціроўкі раскладу аўтобусаў не адносіцца да кампетэнцыі Беларускай чыгункі. Тым не менш, гэтае пытанне будзе дадаткова прапрацавана сумесна з мясцовымі органамі выканаўчай улады.13. Просьба арганізаваць падвоз аўтатранспартам з в. Мікалаеўка да цягніка рэгіянальных ліній на цягнік № 6405 Церахоўка – Гомель адпраўленнем 9:20 (існуючы транспарт з абаротам з-пад цягніка №6404 не паспявае)
Арганізацыйная схема ўчасткаў Гомель – Калінкавічы і Гомель – Жлобін у поўным аб'ёме забяспечвае пасажырапатокі з улікам адзінкавых пасажыраў, якія ажыццяўляюць праезд у зносінах Гомель – Светлагорск. Існуючымі цягнікамі прадугледжана магчымасць накіравання з перасадкай на станцыі Жлобін або Калінкавічы ў паказаных зносінах.14. Прапанавана арганізаваць бесперасадачны цягнік рэгіянальных ліній эканомкласа у зносінах Гомель – Светлагорск
Прадугледжана магчымасць штодзённага адпраўлення са станцыі Гомель цягнікамі № 709/739 Гомель – Мінск і далей цягніком № 6531 Асіповічы – Салігорск.15. Выказана прэтэнзія аб нязручнасцях перасадкі па станцыі Асіповічы пры руху з Гомеля ў Слуцк для праезду ў зносінах Гомель – Слуцк з перасадкай на станцыі Асіповічы-1
У цяперашні час указанае пытанне знаходзіцца ў прапрацоўцы з вызначэннем тэрмінаў выканання неабходных аб'ёмаў работ.16. Просьба растлумачыць прычыну адсутнасці павільёнаў на прыпыначных пунктах (аналагічных п. п. 15 км) на ўчастку ад п. п. Журавінка да п. п. Краўцоўка
У цяперашні час указанае пытанне знаходзіцца ў прапрацоўцы з вызначэннем тэрмінаў арганізацыі змененых падыходаў да касавага абслугоўвання пасажыраў17. Выказана незадаволенасць аб нязручнасці набыцця праязных дакументаў з-за спецыялізацыі кас на нумараваныя і ненумараваныя месцы
Вакзал станцыі Магілёў-1
Цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа ў зносінах Крычаў – Шасцяроўка – Крычаў па ўзгадненні з аблвыканкамам цягнікі зняты з абарачэння з 15.11.2014 у сувязі з вельмі нізкай населенасцю. У цяперашні час на чыгуначным участку Крычаў – Шасцяроўка чыгуначная станцыя Крычаў-2, прыпыначны пункт Зорка зачынены і дэманціраваны .18. Прапанавана разгледзець магчымасць арганізацыі руху цягнікоў са стаянкай для пасадкі і высадкі па станцыі Крычаў-2, у тым ліку падаўжэнне маршрутаў цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа Орша – Крычаў і Магілёў – Крычаў цягніка рэгіянальных ліній эканомкласа ў зносінах Крычаў – Шасцяроўка – Крычаў
На жаль, аналіз папярэдніх перыядаў курсіравання бесперасадачных вагонаў Магілёў – Адлер і Магілёў – Анапа паказвае нізкую запатрабаванасць сярод пасажыраў у прамых зносінах і як следства недастаткова эфектыўнае выкарыстанне рухомага саставу. З улікам наяўнасці ўстойлівых зносін розных катэгорый і класаў, у тым ліку з горадам Мінскам і Гомелем, аднаўленне курсіравання дадзеных вагонаў не мэтазгодна19. Просьба арганізаваць міжнародныя перавозкі ў зносінах з Адлерам і Анапай з праездам ад станцыі Магілёў
Пытанне павелічэння перыядычнасці курсіравання цягніка № 66/65 Мінск – Мурманск прапрацоўваецца сумесна з ААТ "РЖД".20. Патрабаванне аб павелічэнні перыядычнасці курсіравання цягніка Мінск – Мурманск, а таксама павелічэння састаўнасці цягніка (паказана на адсутнасць ніжніх месцаў у продажы на 20.07 і 27.07 для суправаджэння састарэлага пасажыра узростам 92 гады)
У цяперашні час прыпыначны пункт Савеленкі і станцыя Рыжкавічы размешчаны ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных тэхнічных актаў. Перанос і ўстаноўка новых прыпыначных пунктаў не разглядаецца ў сувязі з пагаршэннем транспартнага абслугоўвання населеных пунктаў, якія прылягаюць да яго і неабгрунтаванымі выдаткамі.21. Просьба арганізаваць прыпыначны пункт на ўчастку Магілёў – Орша перагон Савеленкі – Рыжкавічы
22. Патрабаванне абсталяваць сходам з пасажырскай платформы на палявы бок п. п. Металург (участак Магілёў – Жлобін).
У цяперашні час платформа абсталявана сходам у бок населенага пункта (сход знаходзіцца пасярэдзіне платформы), а таксама сходамі па тарцах платформы. З процілеглага боку населеныя пункты, якія прылягаюць да названага прыпыначнага пункта, адсутнічаюць (лес, поле). У сувязі з гэтым абсталяванне сходу ў палявы бок ад прыпыначнага пункта не разглядаецца.
Вакзал станцыі Віцебск
23. Просьба пры правядзенні пуцявых работ улічваць (прадугледжваць) маршрут руху цягніка Віцебск – Полацк да станцыі Шуміліна
На жаль, неабходна адзначыць, што ў выпадку рэалізацыі вашай прапановы, а таксама з улікам вытворчасці падобных відаў рамонтных работ цягнік падлягае адмене са звароту. Варта адзначыць, што пры планаванні рамонтных работ выбіраюцца дні з найменшым пасажырапатокам.
24. Разгледзець пытанне арганізацыі курсіравання цягніка рэгіянальных ліній № 6613/6614 Віцебск – Орша на штодзённай аснове і ўмоў для перавозкі веласіпедаў у цягніках дадзенай катэгорыі
Памеры руху цягнікоў на ўчастку Віцебск – Орша адпавядаюць пасажырапатоку, дадзеная арганізацыйная схема была абмеркавана з мясцовымі выканаўчымі органамі ўлады з улікам арганізацыі рэгулярных аўтобусных зносін па асобных днях тыдня. Спецыялізаваныя месцы для перавозкі веласіпедаў у неразабраным выглядзе ў маторвагонным рухомым саставе ўсталёўваюцца па меры правядзення ім капітальных відаў рамонту



