У цягніках гарадскіх ліній у адпаведнасці з пунктамі 97, 98 і 100 Правілаў перавозак пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.07.2015 №609, пасажыр мае права правозіць з сабой:
не больш двух дробных хатніх жывёл у скрынях, кошыках, клетках, кантэйнерах (памерам па суме трох вымярэнняў не больш за 200 см) у кошт нормы правозу ручной паклажы на месцах, прызначаных для размяшчэння ручной паклажы, пры наяўнасці ветэрынарных дакументаў;
сабак (не змешчаных у кантэйнер, скрыню, кошык, клетку), аформіўшы дадатковы праязны дакумент па ўстаноўленым тарыфе. Пры перавозцы абавязкова наяўнасць ветэрынарных дакументаў, сабака павінна быць у намордніку, на павадку пад наглядам пасажыра старэйшага за 16 гадоў, а калі сабака патэнцыяльна небяспечнай пароды, то паўналетняга.
Месца для перавозкі сабак буйных парод (не змешчаных у спецыяльную тару) і буйнагабарытнай ручной паклажы размешчана ў вагоне № 3 цягніка гарадскіх ліній.