У адпаведнасці з пунктамі 9,20-22   Правілаў перавозак пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2015 г. № 609:

У цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных ліній, вагонах або цягніках міжнародных ліній фарміравання Беларускай чыгункі (у межах Рэспублікі Беларусь) пасажыр мае права правозіць з сабой дзяцей, якім у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі і міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь прадастаўлены адпаведныя льготы, у узросце:

да 5 гадоў - без права займання асобнага месца бясплатна з афармленнем бясплатных праязных дакументаў (білетаў) альбо з правам займання асобнага месца з аплатай і афармленнем дзіцячых праязных дакументаў (білетаў);

ад 5 да 10 гадоў - з аплатай па льготнаму тарыфу згодна пастанове Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 03.12.2020 № 82 "Аб тарыфах на перавозкі пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях" (па-руску), мiжнародных дагаворах i пагадненнях, і з афармленнем дзіцячых праязных дакументаў (білетаў).


Для дзяцей, старэйшых за 10 гадоў набываюцца поўныя праязныя дакументы (білеты).

Узрост дзіцяці вызначаецца на дзень пачатку паездкі. Калі дзень пачатку паездкі супадае з днём нараджэння дзіцяці, якому спаўняецца 5 гадоў, то дзіця правозіцца ў парадку, вызначаным для дзяцей да 5 гадоў калі дзень пачатку паездкі супадае з днём нараджэння дзіцяці, якому спаўняецца 10 гадоў, то дзіця правозіцца ў парадку, вызначаным для дзяцей ад 5 да 10 гадоў.

У цягніках рэгіянальных ліній эканамкласа, гарадскіх ліній пасажыр мае права правозіць з сабой бясплатна дзяцей ва ўзросце да 7 гадоў, якім у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі прадастаўлены адпаведныя льготы, з афармленнем бясплатнага праязнога дакумента (білета).

Праезд дзяцей ва ўзросце да 10 гадоў без суправаджэння дарослых не дапускаецца, за выключэннем навучэнцаў, якія карыстаюцца чыгуначным транспартам для наведвання ўстаноў адукацыі, пры наяўнасці даведкі аб тым, што грамадзянін з'яўляецца навучэнцам.

Дзеці, якія праязджаюць у цягніку без суправаджэння дарослых і без праязных дакументаў (білетаў), павінны быць перададзены ўпаўнаважанымі асобамі на бліжэйшай станцыі супрацоўніку органаў унутраных спраў.

Пасажыр, з якім едзе дзіця ва ўзросце да 10 гадоў па бясплатным або дзіцячым праязным дакуменце (білету), павінен мець арыгінал дакумента, які пацвярджае ўзрост дзіцяці (пасведчанне аб нараджэнні, або дакумент, які сведчыць асобу дзіцяці, або дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў, у якім маецца адзнака аб дзецях), і прад'яўляць яго ўпаўнаважанай асобе пры пасадцы ў цягнік і ў дарозе.

Дзіцячы праязны дакумент (білет) уваходзіць у катэгорыю льготнага. Прад'яўленне арыгінала дакумента, які пацвярджае ўзрост дзіцяці (пасведчанне аб нараджэнні, або дакумент, які сведчыць асобу дзіцяці, або дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў, у якім маецца адзнака аб дзецях), таксама патрабуецца пры афармленні праязнога дакумента (білета) у білетнай касе (у адпаведнасці з часткай 4 пункта 9 Правілаў).

    УВАГА! Названыя вышэй патрабаванні Правіл распрацаваны згодна нормаў заканадаўства:

Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўных сацыяльных льготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян"

Палажэння аб парадку прадстаўлення дакументаў, на падставе якіх ажыццяўляецца рэалізацыя права на дзяржаўныя сацыяльныя льготы, правы і гарантыі асобнымі катэгорыямі грамадзян, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13.12.2007 № 1738 (далей - Палажэнне).

У адпаведнасці з падпунктам 2.20 пункта 2 Палажэння можа быць прад'яўлены арыгінал пасведчання аб нараджэнні (дакумент, які сведчыць асобу) або дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў, у якім маецца адзнака аб дзецях


Ці быў карысны артыкул?
91% карыстальнікі лічаць гэты артыкул карысным
Вам неабходна дадатковая інфармацыя?
Калі Вы не змаглі знайсці неабходную Вам інфармацыю, напішыце нам або звярніцеся ў Кантакт-цэнтр Беларускай чыгункі па тэлефоне 105 beltelecom mts  velcom  life (кругласутачна). Пералік пытанняў, па якіх магчыма звярнуцца да работнікаў Кантакт-цэнтра
Пачатак работы з даведкай
2.Скарыстайцеся бакавым меню даведкі

Праглядзіце даведачныя рубрыкі сэрвісу БЧ, якія выдзелены ў бакавым меню. Рубрыкі маюць укладзенасць (падрубрыкі) для больш выразнага cтруктуравання інфармацыі

3.Выкарыстоўвайце пошукавы радок

Хуткі пошук інфармацыйных артыкулаў па ключавых словах. Напрыклад, веласіпед

4.Звярніцеся ў Кантакт-цэнтр БЧ

Калі Вы не змаглі знайсці неабходную Вам інфармацыю ў даведцы, напішыце электроннае паведамленне або пазваніце па нумары 105 beltelecom mts  velcom  life

  • Браніраванне білетаў па тэлефоне 105 beltelecom mts velcom life (кругласутачна).
  • Служба падтрымкі пасажыраў Беларускай чыгункі па тэлефоне 151 beltelecom mts velcom life (кругласутачна), электронны адрас brail@rw.by
  • Даведачныя паслугі для асоб з парушэннем слыху skype Мінск, Гродна, Гомель
  • Падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне (+375 222) 39 25 47

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць
Даведачныя паслугі для асоб з парушэннем слыху skype Мінск, Гродна, Гомель
Падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне (+375 222) 39 25 47