Афармленне праязных дакументаў (білетаў) для праезду ў прамых змешаных зносінах (цягніком і аўтобусам) ажыццяўляецца:
- аўтаматызаваным спосабам ва ўсіх білетных касах Беларускай чыгункі, якія ажыццяўляюць продаж праязных дакументаў у міжрэгіянальных зносінах;
- ад пачатковай станцыі маршруту руху цягніка/аўтобуса да любой станцыі па маршруце іх накіравання.
Пры праездзе ў зносінах Мінск-Гомель-Ветка (аўтобусам), Гомель-Муляраўка-Петрыкаў (аўтобусам) для дзяцей ва ўзросце да 7 гадоў уключна, якія праязджаюць без занятку месца, афармляецца безграшовы праязны дакумент (білет). Дзеці старэй 7 гадоў праязджаюць па поўным тарыфе.
Продаж праязных дакументаў (білетаў) для праезду ў прамых змешаных зносінах заканчваецца за 1 гадзіну да адпраўлення цягніка (аўтобуса) з пачатковай станцыі маршруту іх накіравання.
Вяртанне праязных дакументаў (білетаў), аформленых для праезду ў прамых змешаных зносінах у білетных касах Беларускай чыгункі, ажыцяўляецца згодна з Правіламі перавозак пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 07.17.2015 № 609.