ПРАВІЛЫ
афармлення і выкарыстання электронных праязных дакументаў (білетаў) на цягнікі з ненумараванымі месцамі
Здзяйсняючы куплю электронных праязных дакументаў (білетаў) на сайце (у мабільным дадатку), карыстальнік згаджаецца з усімі ніжэй пералічанымі ўмовамі.
Дадзеныя правілы вызначаюць парадак афармлення электронных праязных дакументаў (білетаў), ажыццяўлення пасадкі і праезду ў цягніку з ненумараванымі месцамі.
1. ПРАВІЛЫ АФАРМЛЕННЯ ЗАКАЗУ НА КУПЛЮ ЭЛЕКТРОННЫХ ПРАЯЗНЫХ ДАКУМЕНТАЎ (БІЛЕТАЎ) НА ЦЯГНІКІ
З НЕНУМАРАВАНЫМІ МЕСЦАМІ
1.1. Тэрміны і азначэнні:
цягнікі з ненумараванымі месцамі – цягнікі гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканом-класа;
электронны праязны дакумент (білет) – дакумент, які пацвярджае заключэнне дагавора перавозкі пасажыра, мае свой ідэнтыфікацыйны нумар, змяшчае прозвішча і імя, нумар дакумента, які сведчыць асобу, і (ці) нумар мабільнага тэлефона пасажыра, а таксама вызначаныя рэквізіты паездкі;
кантралюючая асоба – работнікі аддзела кантролю пасажырскіх цягнікоў кантрольна-рэвізійнай службы Упраўлення Беларускай чыгункі, рэвізор-інструктар па кантролі пасажырскіх цягнікоў, кантралёр-рэвізор пасажырскіх цягнікоў, касір білетны 4 разраду аддзяленняў Беларускай чыгункі і іншыя ўпаўнаважаныя асобы;
дакумент, які сведчыць асобу – дакумент, які сведчыць асобу пасажыра, ці ваенны білет, вадзіцельскае пасведчанне, іншы дакумент, які змяшчае фатаграфію, засведчаную пячаткай, а для асоб, якія не дасягнулі 14 гадоў, – дакумент, які сведчыць асобу, ці пасведчанне аб нараджэнні.
1.2. Электронны праязны дакумент (білет) (далей - электронны білет) на цягнікі з ненумараванымі месцамі на сайце
(У мабільным дадатку) можна аформіць на сёння, на заўтра і далей (не больш за 10 сутак да здзяйснення паездкі) з выбарам маршруту паездкі (станцый адпраўлення і прызначэння).
Пры выбары даты на «УСЕ ДНІ» можна аплаціць па поўным тарыфе выбраную колькасць паездак па вызначаным маршруце з наступнай актывацыяй электронных білетаў на сёння ці на заўтра і далей (не больш за 10 сутак да здзяйснення паездкі). Актывацыя электроннага білета павінна быць выканана да пасадкі ў цягнік (не раней чым за 10 сутак да здзяйснення паездкі).
УВАГА! ПАСАЖЫРЫ, ЯКІЯ НЕ ВЫКАНАЛІ АФАРМЛЕННЕ (АКТЫВАЦЫЮ) ЭЛЕКТРОННАГА БІЛЕТА ДА АДПРАЎЛЕННЯ ЦЯГНІКА СА СТАНЦЫІ (ПРЫПЫНАЧНАГА ПУНКТА) ПАСАДКА, НЕ МАЕ ПРАВА ПРАЕЗДУ У ЦЯГНІКУ І З'ЯЎЛЯЕЦЦА БЕЗБІЛЕТНЫМ.
Пры афармленні (актывацыі) электроннага білета па зададзеным маршруце пасажыр выбірае нумар цягніка. Дапускаецца праезд пасажыра ў цягніку з іншым нумарам па легітымнаму ЭПД (адпавядаюць дата паездкі, маршрут руху і від зносін).
(Пры гэтым дапускаецца праезд пасажыра ў цягніку рэгіянальных ліній эканомкласа па электронным білеце, аформленым для праезду ў цягніку гарадскіх ліній), нумар мабільнага тэлефона або прозвішча і імя, названыя ў дакуменце, які сведчыць асобу).
ЭЛЕКТРОННЫ БІЛЕТ, аформлены (актываваны) для разавай паездкі У АДНЫМ НАКІРАВАННІ на цягнікі З Ненумараванымі месцамі, сапраўдны на адну паездку на працягу каляндарных СУТАК, указаных у ІМ, І ДВУХ ГАДЗІН наступных каляндарных СУТАК.
На сайце (у мабільным дадатку) можна аформіць наступныя электронныя білеты: поўны, ільготны (у тым ліку бясплатны і дзіцячы), для перавозкі ручной паклажы звыш устаноўленых нормаў.
На сайце (у мабільным дадатку) выконваецца афармленне ільготных (бясплатных) электронных білетаў для праезду:
дзяцей ва ўзросце да 7 гадоў;
грамадзян, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, якім прызначана дзяржаўная пенсія незалежна ад яе віду, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.11.2011 №176 (у рэд. Указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.09.2012 №428, ад 14.12.2016 №452, ад 06.07.2020 №252) «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў» (у перыяд з 1 мая па 31 кастрычніка);
па службовых білетах і транспартным патрабаванням.
Пры праездзе па ільготным (бясплатным) электронным білеце пасажыр абавязаны прад'явіць кантралюючай асобе арыгінал дакумента, які пацвярджае права на гэтыя льготы.
Максімальную колькасць заказаў электронных білетаў у карзіне - 20.
Аплачаныя электронныя праязныя дакументы пры выбары даты «на ўсе дні» можна актываваць на працягу 12 месяцаў з даты афармлення заказу.
На сайце (у мабільным дадатку) можна аформіць электронныя білеты для паездкі ў адным кірунку - «туды» толькі ў бесперасадачных зносінах. Электронныя білеты на цягнікі з ненумараванымі месцамі для праезду «туды і назад», а таксама для праезду па маршруце, які мае станцыі перасадкі, афармляюцца рознымі заказамі.
Электронны білет на цягнікі з ненумараванымі месцамі на сайце (у мабільным дадатку) афармляецца з указаннем адной з наступных камбінацый дадзеных пасажыра:
прозвішча і імя, нумара і серыі дакумента, якi сведчыць яго асобу, альбо ваеннага білета, пасведчання кіроўцы, іншага дакумента, які змяшчае фатаграфію, завераную пячаткай, а для асоб, якія не дасягнулі 14 гадоў, - дакумента, які сведчыць асобу, або пасведчанне аб нараджэнні (далей - дакумент, які сведчыць асобу);
прозвішча і імя, нумара яго мабільнага тэлефона (маюць права толькі абаненты мабільных аператараў Рэспублікі Беларусь (МТС, А1, Life).
2. ПАРАДАК АФАРМЛЕННЯ ЭЛЕКТРОННЫХ БІЛЕТАЎ НА ЦЯГНІКІ З НЕНУМАРАВАНЫМІ МЕСЦАМІ
Выбіраецца спосаб афармлення электроннага білета:
з называннем прозвішча і імя пасажыра, нумара дакумента, які сведчыць яго асобу;
з называннем прозвішча і імя пасажыра, нумара яго мабільнага тэлефона.
Запаўняюцца рэквізіты электронных білетаў і даныя пасажыраў. Да выканання працэдуры аплаты кошыка заказаў трэба пераканацца ў правільнасці набранай інфармацыі, пры гэтым даныя пасажыра павінны адпавядаць інфармацыі, пазначанай пры афармленні. У выпадку выяўлення памылкі ў даных пасажыраў ці рэквізітах паездкі, неабходна да моманту аплаты заказу ўвесці выпраўленую інфармацыю.
Пасля аплаты кошыка заказаў электронных білетаў выпраўленне рэквізітаў паездкі і даных пасажыраў немагчымае.
ЗА ПРАВІЛЬНАСЦЬ ПАЗНАЧАНЫХ РЭКВІЗІТАЎ ПАЕЗДКІ І ДАНЫХ ПАСАЖЫРАЎ АДКАЗНАСЦЬ НЯСЕ АСОБА, ЯКАЯ АФАРМЛЯЕ ЗАКАЗ ЭЛЕКТРОННЫХ БІЛЕТАЎ.
Пасля аплаты (актывацыі) фарміруецца электронны білет, які змяшчае двухмерны QR-код.
Пасажыр пры пасадцы ў цягнік абавязаны мець належным чынам аформлены на сваё прозвішча і імя электронны білет і дакумент, які сведчыць асобу пасажыра, ці магчымасць пацвердзіць нумар мабільнага тэлефона, пазначаны ў электронным білеце.
Дапускаецца афармленне некалькіх электронных білетаў на даныя аднаго пасажыра па поўным тарыфе для сумеснага праезду некалькіх пасажыраў.
Электронны білет для праезду ў цягніку гарадскіх ліній дае права праезду ў цягніку рэгіянальных ліній эканом-класа па маршруце, пазначаным у білеце. Пры гэтым выплата розніцы ў кошце праезду не ажыццяўляецца.
3. АПЛАТА ЭЛЕКТРОННЫХ БІЛЕТАЎ
Аплата карзіны заказаў электронных білетаў здзяйсняецца пасля праверкі і пацвярджэння заказаў. На прыняцце рашэння аб аплаце заказаў электронных білетаў адводзіцца 20 хвілін.
У выпадку перавышэння вызначанага часу, заказ электронных білетаў анулюецца.
Калі па нейкіх прычынах карыстальнік не атрымаў нумар электроннага білета ці пацвярджэнне пра паспяховае фарміраванне электроннага білета, перад афармленнем паўторнага электроннага білета трэба праверыць у раздзеле «Асабісты кабінет», што заказ не быў сфарміраваны.
Карзіна заказаў аплачваецца ў плацежнай сістэме адной аперацыяй.
4. АФАРМЛЕННЕ ПРАЕЗДУ ДЗЯЦЕЙ
У цягніках з ненумараванымі месцамі пасажыр мае права правозіць з сабой бясплатна дзяцей ва ўзросце да 7 гадоў з афармленнем бясплатных электронных білетаў.
Для дзяцей да 7 гадоў афармляюцца бясплатныя электронныя білеты адначасова з аплатай электронных білетаў па поўным тарыфе.
Пры кантролі пасажыры абавязаны паказаць арыгіналы дакументаў, якія пацвярджаюць узрост дзіцяці (пасведчанне аб нараджэнні ці дакумент, які сведчыць асобу дзіцяці, ці дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў, у якім ёсць адзнака пра дзяцей).
Узрост дзіцяці вызначаецца на дзень пачатку паездкі.
5. АЖЫЦЦЯЎЛЕННЕ КАНТРОЛЮ НАЯЎНАСЦІ Ў ПАСАЖЫРА ЭЛЕКТРОННАГА БІЛЕТА
Кантроль наяўнасці ў пасажыра электроннага білета ажыццяўляецца кантралюючымі асобамі пры пасадцы (высадцы) і/ці ў час руху цягніка з ненумараванымі месцамі.
Пацвярджэнне права праезду па электронным білеце ажыццяўляецца шляхам прад'яўлення кантралюючым асобам:
бланка электроннага білета на экране мабільнай прылады ці на папяровым носьбіце;
дакумента, які сведчыць асобу пасажыра, або адказу па USSD-запыце *147# мабільных аператараў Рэспублікі Беларусь (МТС, А1, Life) з адзначаным нумарам мабільнага тэлефона пасажыра.
Свае электронныя білеты Вы можаце прагледзець ва ўкладках «Дзеючыя» або «Архіў», а таксама ў пісьме, адпраўленым на адрас электроннай пошты, пазначаны пры рэгістрацыі. Рэкамендуем загадзя захаваць электронныя білеты на Вашай мабільнай прыладзе на выпадак няўстойлівага Інтэрнэт-злучэння пры ажыццяўленні паездкі.
Права праезду па электронным білеце мае пасажыр, прозвішча і імя і (ці) нумар мабільнага тэлефона які пазначаны ў электронным білеце, а пры афармленні некалькіх электронных білетаў на даныя аднаго пасажыра – і пасажыры, якія едуць з ім.
Пры афармленні некалькіх электронных білетаў на даныя аднаго пасажыра ўсе пасажыры павінны ехаць у адным вагоне цягніка разам з пасажырам, даныя якога пазначаны ў электронным білеце. Пры правядзенні кантролю пасажыр, на якога аформлена больш за адзін электронны білет, пацвярджае права праезду пасажыраў, якія едуць разам з ім.
Электронныя білеты не падлягаюць перадачы пабочным асобам і легітымныя толькі пры прад'яўленні дакументаў, якія сведчаць асобу пасажыра, або адказу па USSD-запыце *147# з адзначаным нумарам яго мабільнага тэлефона.
Грамадзянін не мае права праезду ў цягніку (электронны білет з'яўляецца нелегітымным) калі:
змешчаная ў электронным білеце інфармацыя пра дату паездкі, маршрут руху, від зносін цягніка не адпавядае даце праезду, віду зносін (акрамя выпадку праезду пасажыра ў цягніку рэгіянальных ліній эканом-класа па электронным білеце, аформленым для праезду ў цягніку гарадскіх ліній) і маршруту руху цягніка, у якім праязджае пасажыр;
нумар мабільнага тэлефона пасажыра, пазначаны ў электронным білеце, не адпавядае нумару мабільнага тэлефона, атрыманага пасажырам у адказе на адзіны USSD-запыт *147#, ці прозвішча і імя пасажыра, пазначаныя ў электронным білеце, не адпавядаюць прозвішчу і імю, пазначаным у дакуменце, які сведчыць асобу пасажыра (неадпаведнасцю лічыцца несупадзенне больш як двух знакаў (літар прозвішча/імя); адсутнасць акцэнтаў літар і іншых дыякрытычных знакаў нацыянальнага алфавіта неадпаведнасцю не лічыцца).
У выпадку пацвярджэння легітымнасці білета кантралюючай асобай здзяйсняецца яго гашэнне з дапамогай спецыяльнай тэхнічнай прылады. Пры праездзе пасажыра па электронным білеце, аформленым на нумар яго мабільнага тэлефона, а таксама прозвішча і імя, адпраўка USSD-запыту *147# і атрыманне адказу па ім здзяйсняецца ў прысутнасці кантралюючай асобы. Адказ па названым USSD-запыце з адлюстраваннем нумара мабільнага тэлефона прад'яўляецца пасажырам кантралюючай асобе на сваёй мабільнай прыладзе.
Пасажыр, які ажыццяўляе паездку ў цягніку з ненумараванымі месцамі без білета, па нелегітымным ці неактываваным электронным білеце, без дакумента, які пацвярджае асобу пасажыра, прозвішча і імя якога пазначаны ў электронным білеце, або ў выпадку немагчымасці пацвярджэння нумару свайго мабільнага тэлефона, з'яўляецца безбілетным і абавязаны аплаціць кошт праезду ад станцыі (прыпыначнага пункта) пасадкі да станцыі (прыпыначнага пункта) свайго прызначэння, кошт паслугі па афармленні праязнога дакумента (білета) у цягніку і штраф у парадку, вызначаным заканадаўствам.
6. ЗВАРОТ НЯВЫКАРЫСТАНЫХ ЭЛЕКТРОННЫХ БІЛЕТАЎ НА ЦЯГНІКІ З НЕНУМАРАВАНЫМІ МЕСЦАМІ
Зварот грашовых сродкаў за нявыкарыстаныя электронныя білеты на цягнікі з ненумараванымі месцамі не ажыццяўляецца.
Грашовыя сродкі, унесеныя за паездкі на цягнікі з ненумараванымі месцамі па электронных білетах, якія падлягаюць актывацыі, не вяртаюцца.
7. ЗАХОЎВАННЕ ЗАКАЗАЎ У АСАБІСТЫМ КАБІНЕЦЕ
Захоўванне аплачаных, выкарыстаных і вернутых заказаў у асабістым кабінеце ажыццяўляецца на працягу 12 месяцаў з моманту здзяйснення паездкі. У далейшым заказы перамяшчаюцца ў недаступны для карыстальнікаў архіў.