У адпаведнасці з Правіламі перавозак пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2015
года № 609:
140. У выпадках выяўлення ў памяшканнях станцыі, вакзала ці ў цягніку фарміравання Беларускай чыгункі страчаных рэчаў упаўнаважаным прадстаўніком перавозчыка складаецца акт агульнай формы з
падрабязным апісаннем знешняга выгляду знойдзеных рэчаў, абставін іх выяўлення.
Пры неабходнасці запрашаюцца супрацоўнікі органаў унутраных спраў. Парадак захоўвання, рэалізацыі і ўтылізацыі знойдзеных рэчаў усталёўваецца перавозчыкам ў адпаведнасці з заканадаўствам.
141. Асоба, якая патрабуе выдачы знойдзеных рэчаў, павінна даказаць сваё права на іх, апiсаўшы пісьмова дакладныя прыкметы рэчаў, іх змесціва або прад'явіўшы ключы да замкоў, якiмi замыкалі
рэчы. Пры атрыманні рэчаў уладальнік абавязаны пакрыць усе расходыі, звязаныя з захоўваннем, пакаваннем, правозам (па тарыфе на перавозку багажу), а таксама зрабіць адзнаку аб атрыманні рэчаў з
указаннем у ёй прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое маецца), месца жыхарства ( месца знаходжання) і нумары дакумента, якi сведчыць яго асобу.