Парадак рэгістрацыі ў электроннай форме замежнікаў, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь
Артыкулам 41 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. "Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь" устаноўлены абавязак замежных грамадзян і асоб без грамадзянства (далей - замежнікі), якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь, зарэгістравацца ў органе рэгістрацыі па месцы фактычнага часовага знаходжання на працягу дзесяці сутак, калі іншае не вызначана дадзеным законам, іншымі заканадаўчымі актамі і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.
Рэгістрацыя замежнікаў у электроннай форме ажыццяўляецца на Адзіным партале электронных паслуг (portal.gov.by) бясплатна.
Гэтая адміністрацыйная працэдура даступна замежнікам, якія ўехалі ў Рэспубліку Беларусь у пунктах пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь. Замежныя грамадзяне, якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь праз Дзяржаўную граніцу з Расійскай Федэрацыяй, для рэгістрацыі павінны звяртацца асабіста ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы свайго знаходжання ў Беларусі.
Рэспублікай Беларусь падпісаны пагадненні з Украінай, Латвіяй, Літвой, Эстоніяй, Казахстанам, ААЭ і Расіяй, грамадзяне якіх могуць знаходзіцца ў Беларусі да 30 або 90 дзён без рэгістрацыі адпаведна. Калі замежнік збіраецца перавысіць гэты тэрмін, неабходна атрымаць дазвол на часовае або пастаяннае пражыванне ў залежнасці ад мэтаў уезду. Тэрмін, на які рэгіструецца замежнік, рэгламентуецца міжнароднымі дагаворамі, заключанымі з рознымі краінамі.
Для рэгістрацыі спатрэбіцца камп'ютэр, мабільны тэлефон або планшэт з доступам у Інтэрнэт. Праз любы браўзер неабходна зайсці на сайт Адзінага партала электронных паслуг portal.gov.by, выбраць мову работы, стварыць асабісты кабінет, выкарыстоўваючы адрас электроннай пошты. Затым у асабістым кабінеце ва ўкладцы «Даступныя паслугі» выбраць катэгорыю «Грамадзянства і міграцыя», заказаць паслугу, запоўніць заяву (код паслугі рэгістрацыі замежнікаў – 200.12.14.1.).
У заяве неабходна ўказаць прозвішча і імя замежніка ў лацінцы або ў кірыліцы як напісана ў пашпарце (дастаткова аднаго варыянту), звесткі аб пашпарце, страхоўцы, дату ўезду ў краіну, адрас, дзе замежнік будзе часова знаходзіцца. Прысутнічае і графа з візай, але калі, да прыкладу, замежнік прыязджае ў Беларусь па "бязвізе", запаўняць яе не трэба. Неабходна таксама звяртаць увагу на карэктнае запаўненне ўсіх абавязковых для запаўнення палёў.
Затым трэба праверыць усе дадзеныя і націснуць кнопку "Адправіць заяву". Праз некалькі секунд павінна прыйсці паведамленне аб паспяховай рэгістрацыі альбо сістэма парэкамендуе звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі ў выпадку, калі звесткі не супадаюць.
Пры асабістым звароце замежнікаў, якія часова знаходзяцца, у падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў рэгістрацыя ажыццяўляецца ў раней устаноўленым парадку.
Звяртацца асабіста ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі па месцы знаходжання прыйдзецца ў двух выпадках: калі замежнік захоча прадоўжыць рэгістрацыю па тым жа адрасе, аформленую ў электроннай форме, або калі ён прыбыў у Беларусь праз граніцу з Расіяй.
Замежніку не абавязкова мець пры сабе пацверджанне электроннай рэгістрацыі. Дастаткова паведаміць пра гэта, напрыклад, супрацоўніку органа пагранічнай службы пры выездзе з краіны. Пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці можна захаваць скрыншот адказу аб паспяховай рэгістрацыі або раздрукаваць укладыш аб рэгістрацыі, гэта паскорыць працэдуру праверкі.
Па праблемных пытаннях рэалізацыі адміністрацыйнай працэдуры можна ў рабочы час звяртацца ў службу тэхнічнай падтрымкі Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг па тэлефоне 311-30-00, дадатковы 713 і ў Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС па тэлефонах 218-55-08, 218-52-51.

Ці быў карысны артыкул?
50% карыстальнікі лічаць гэты артыкул карысным
Вам неабходна дадатковая інфармацыя?
Калі Вы не змаглі знайсці неабходную Вам інфармацыю, напішыце нам
або звярніцеся ў Кантакт-цэнтр Беларускай чыгункі па тэлефоне 105 (кругласутачна). Пералік пытанняў, па якіх магчыма звярнуцца да работнікаў Кантакт-цэнтра