У адпаведнасці з Правіламі перавозак пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2015 г. № 609:
54. Пры праездзе ў вагоне з месцамі для ляжання камплект пасцельнай бялізны прадастаўляецца пасажыру па яго жаданні і за плату, калі кошт камплекта пасцельнай бялізны не ўключаны ў кошт праезду. Камплекты пасцельнай бялізны дастаўляюцца да месцаў размяшчэння пасажыраў правадніком вагона.
Забараняецца карыстанне пасцельнымі прыналежнасцямі (матрацам, падушкай і коўдрай) без камплекта пасцельнай бялізны, прадастаўленага правадніком вагона.
Па жаданні пасажыра праваднік вагона можа замяніць па шляху руху выкарыстаны камплект пасцельнай бялізны на новы за плату.
Пры накіраванні пасажыра ў міжнародных зносінах кошт карыстання камплектам пасцельнай бялізны ўжо ўключаны ў кошт праезду.
Кошт за карыстанне камплектам пасцельных рэчаў з улікам ПДВ з 20.05.2024 г складае:
у купэйных і плацкартных вагонах усіх цягнікоў, за выключэннем фірмовых цягнікоў і міжнародных цягнікоў у краіны Заходняй Еўропы | 3,50 руб. |
у купэйных і плацкартных вагонах фірмовых цягнікоў і міжнародных цягнікоў у краіны Заходняй Еўропы | 4,50 руб. |
у вагонах СВ усіх цягнікоў | 6,00 руб. |