Падтрымка асоб з абмежаванымі магчымасцямі

Падтрымка асоб з абмежаванымі магчымасцямі

Пералік паслуг на вакзале Барысаў
Кантактная інфармацыя

Для аказання дапамогі ў перамяшчэнні па вакзале станцыі Барысаў да пасажырскай платформы і чыгуначнага рухомага састава асобам з абмежаванымі магчымасцямі звяртайцеся да дзяжурнага памочніка вакзала па тэлефонах
 Белтелеком (+375 177) 70 42 61, (+375 177) 70 44 40, Белтелеком (+375 29) 209 17 07
222120, Мінская вобл., г. Барысаў, вул. Працы, 7а.
Пашпарт даступнасці вакзала
Даступнасць Электронны пашпарт даступнасці вакзала станцыі Барысаў Электронны пашпарт даступнасці вакзала станцыі Барысаў Электронны пашпарт даступнасці вакзала станцыі Барысаў Электронны пашпарт даступнасці вакзала станцыі Барысаў Ацэнка даступнасці
Прывакзальная плошча
Даступнасць поўная. Шырыня пуцей руху не менш 2-х метраў, на ўсіх пуцях руху маецца прастор для развароту. Для выезду на платформу маецца 4 пешаходных аднаўзроўневых насціла.
Паркоўкі
Даступнасць частковая. Спецыяльна выдзеленыя месцы для размяшчэння аўтатранспарту МГН адсутнічаюць, але ў раёне прывакзальнай плошчы размешчаны 2 паркоўкі.
Пуці руху
Даступнасць поўная. Шырыня пуцей руху не менш 2-х метраў, на ўсіх пуцях руху маецца прастор для развароту. Ўваходы ў будынак вакзала абсталяваны пандусамі.
Платформы
Даступнасць частковая. На беражках перонаў маюцца папераджальныя тактыльныя поласы. Частка платформы № 3 мае шырыню менш 2 метраў.
Пад’ёмныя механізмы
Адсутнічаюць.
Інфармацыя і навігацыя
Даступнасць частковая. Для інфармавання пасажыраў выкарыстоўваюцца інфармацыйныя дошкі, табло, піктаграмы. Гукавая інфармацыя дублюецца візуальнай на інфармацыйным табло.
Касы
Даступнасць частковая.
Камеры захоўвання
Даступнасць поўная. Свабодны доступ у камеры захоўвання.
Залы чакання
Даступнасць поўная.
Пакоі адпачынку
Адсутнічаюць.
Туалетныя пакоі
Даступнасць поўная. Маюцца спецыяльна абсталяваныя туалетныя пакоі для МГН ў будынку грамадскай прыбіральні.
— поўная даступнасць
— частковая даступнасць
Вагоны для інвалідаў-калясачнікаў
У цягніках міжнародных і міжрэгіянальных ліній эканомкласа

Пералік цягнікоў, у схеме якіх курсіруюць пасажырскія вагоны, абсталяваныя для перавозкі інвалідаў-калясачнікаў (уключаюць спецыяльнае купэ, туалет і пад'ёмныя прылады):

  • Брэст — Масква (004Б)
  • Полацк—Масква (639Б)
  • Брэст/Мінск — Санкт-Пецярбург (052Б)
  • Мінск — Мурманск (066Б)
  • Мінск/Гомель — Адлер (302Б)
  • Мінск — Анапа (490Б)
  • Масква — Брэст (003Б)
  • Масква—Полацк  (055Б)
  • Санкт-Пецярбург — Мінск/Брэст (051Б)
  • Мурманск — Мінск  (065Б)
  • Адлер — Мінск/Гомель (302С)
  • Анапа — Мінск (489С)

Заўвага:
У сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай, па рашэнні Урадаў краін Еўрапейскага саюза, Рэспублікі Украіна, Рэспублікі Казахстан часова прыпынены рух міжнародных цягнікоў, якія курсіруюць у зносінах з названымі краінамі. Па рашэнню Урада Расійскай Федэрацыі абмежаванні па курсіраванню не дзейнічаюць у дачыненні да асобных цягнікоў, праезд у іх у міжнародных зносінах дазволены грамадзянам Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Падрабязную інфармацыю магчыма атрымаць, звярнуўшыся ў Кантакт-цэнтр Беларускай чыгункі па тэл.105. .

Паслугі, якія прадстаўляюцца ў цягніках:
  • магчымасць бесперашкоднай пасадкі/высадкі ў(з) вагон(а), у тым ліку без выкарыстання спецыяльных тэхнічных сродкаў;
  • размяшчэнне ў пасажырскім вагоне, у тым ліку на спецыялізаваных месцах для перавозкі фізічна аслабленых асоб;
  • садзейнічанне па перамяшчэнню і бесперашкодным (пазачарговым) доступе да санвузла ў вагонах;
  • перасоўванне і размяшчэнне ручной паклажы на месцах, прызначаных для гэтых мэтаў;
  • дубляванне галасавой і глядзельнай інфармацыі, у тым ліку аб маршруце руху, прыпынках ў дарозе, паслугах, якія прадстаўляюцца .
Заяўка на ўключэнне вагона для інвалідаў-калясачнікаў у састаў цягніка

Заяўкі прымаюцца не менш, чым за 5 сутак да адпраўлення цягніка. Заяўкі разглядаюцца індывідуальна, зыходзячы з тэхнічных магчымасцяў

Увага!

Асабісты догляд за фізічна аслабленай асобай (медыцынскія працэдуры, дапамога ў прыняцці ежы і лекаў, у выкананні санітарна-гігіенічных працэдур) забяспечваецца пасажырамі самастойна, альбо пры дапамозе асоб, якія яго суправаджаюць.

У цягніках гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній бізнес-класа

Для палягчэння пасадкі і высадкі пасажыраў на высокія платформы ў цягніках гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній бізнес-класа прадугледжаны спецыяльныя высоўныя прыступкі і пандусы.

У адным з вагонаў кожнага саставу выдзелена прасторная шматфункцыянальная зона для пасажыраў у інвалідных крэслах.

Льготы для інвалідаў
Катэгорыя інваліднасці   Міжнародныя зносіны ў дзяржавах СНД Рэгіён. лініі бізнес-класа, міжрэгіян. и міжнар. ліній Гарадскія лініі і
рэгіян. лініі эканомкласа
Дакумент, па якім прадастаўляецца льгота

Інваліды I групы Вялікай Айчыннай вайны

Бясплатна адзін раз у год па талонах;

З 01.10 па 15.05 50% скідка без абмежавання колькасці паездак.

З 01.10 па 15.05 50% скідка без абмежавання колькасці паездак

Бясплатна без абмежавання колькасці паездак па СНД і Беларусі

Пасведчанне інваліда ВАВ

Інваліды II групы Вялікай Айчыннай вайны

Бясплатна адзін раз у год па талонах;

З 01.10 па 15.05 50% скідка без абмежавання колькасці паездак.
Бясплатна адзін раз у год па талонах (наўзамен праезду па СНД);

З 01.10 па 15.05 50% скідка без абмежавання колькасці паездак

.

Бясплатна без абмежавання колькасці паездак па СНД і Беларусі

Пасведчанне інваліда ВАВ

Інваліды III групы Вялікай Айчыннай вайны

100% скідка адзін раз у год па тэрыторыі РБ і ў вагонах фармiравання БЧ на ўвесь шлях следавання і 50% скідка па тэрыторыі краін СНД па талоне за бягучы год; альбо бясплатна адзін раз у два гады па 2 талонах;

З 01.10 па 15.05 50% скідка без абмежавання колькасці паездак.
Бясплатна 1 раз у год па талонах у цягніках і вагонах фарміравання БЧ (замест праезду па СНД);

З 01.10 па 15.05 50% скідка без абмежавання колькасці паездак

.

Бясплатна без абмежавання колькасці паездак па СНД і Беларусі

Пасведчанне інваліда ВАВ

Інваліды з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, звязаныя з баявымі дзеяннямі ў перыяд ВАВ

Бясплатна без абмежавання колькасці паездак па Беларусі

Пасведчанне інваліда I, II, III групы з адпаведнай запісам пра прычыну інваліднасці

Інваліды I і II групы (агульнае захворванне)

Бясплатна без абмежавання колькасці паездак па Беларусі

Пасведчанне інваліда I ці II групы

Дзеці інваліды РБ да 18 гадоў

Бясплатна без абмежавання колькасці паездак па Беларусі

Пасведчанне дзіцяці-інваліда

* Герояў Беларусі; Герояў Савецкага Саюза; Герояў Сацыялістычнай Працы; поўных кавалераў ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы; удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны інвалідаў вайны; асоб, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах; непрацуючыя грамадзяне з ліку ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, якія сталі інвалідамі з прычыны ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, якія атрымалі пры выкананні абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў).
Нарматыўныя дакументы
Пачатак работы з даведкай
2.Скарыстайцеся бакавым меню даведкі

Праглядзіце даведачныя рубрыкі сэрвісу БЧ, якія выдзелены ў бакавым меню. Рубрыкі маюць укладзенасць (падрубрыкі) для больш выразнага cтруктуравання інфармацыі

3.Выкарыстоўвайце пошукавы радок

Хуткі пошук інфармацыйных артыкулаў па ключавых словах. Напрыклад, веласіпед

4.Звярніцеся ў Кантакт-цэнтр БЧ

Калі Вы не змаглі знайсці неабходную Вам інфармацыю ў даведцы, напішыце электроннае паведамленне або пазваніце па нумары 105 beltelecom mts  velcom  life

  • Браніраванне білетаў па тэлефоне 105 beltelecom mts velcom life (кругласутачна).
  • Служба падтрымкі пасажыраў Беларускай чыгункі па тэлефоне 151 beltelecom mts velcom life (кругласутачна), электронны адрас brail@rw.by
  • Даведачныя паслугі для асоб з парушэннем слыху skype Мінск, Гродна, Гомель
  • Падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне (+375 222) 39 25 47

Даведачныя паслугі для асоб з парушэннем слыху skype Мінск, Гродна, Гомель
Падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне (+375 222) 39 25 47